Вакансія з дастаўкай на дом

Хто вы па прафесіі? Чаму не працуеце? Якія планы па працаўладкаванні? Гэтыя і іншыя пытанні 18 лютага члены пастаянна дзеючай камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Ляхавіцкага райвыканкама адрасавалі вяскоўцам, якія трапляюць пад увагу Дэкрэта № 3. Выязное пасяджэнне камісіі на чале з яе кіраўніком старшынёй раённага Савета дэпутатаў Леанідам Калбаса прайшло ў мінулы панядзелак у Крывошынскім сельвыканкаме. Фармат мерапрыемства ўключаў і правядзенне міні-кірмашу вакансій.

На тэрыторыі Крывошын-скага сельсавета пражывае 2805 чалавек, з якіх 68 лічацца не занятымі ў эканоміцы. У некаторых з іх яшчэ ёсць магчымасць пацвердзіць сваю занятасць дакументальна. Крывошынскі сельсавет аддалены ад райцэнтра, і працаўладкавацца тут не надта проста. Вакантныя месцы на тутэйшых прадпрыемствах хутка запаўняюцца, расказвае старшыня сельвыканкама Юрый Чаранкевіч.
Дарэчы, гэта другое выязное пасяджэнне камісіі на тэрыторыі сельсавета. У мінулы раз накіраванні для працаўладкавання атрымалі восем вяскоўцаў.
Сярод саіскальнікаў вакансій людзі рознага ўзросту. 60-гадовы К. быў запрошаны на пасяджэнне з-за статуса беспрацоўнага. Апошнім часам меў выпадковыя заробкі, ёсць спецыяльнасць меха-нізатара, але быў пазбаўлены права на кіраванне транспартным сродкам. Да таго ж, стаіць на прафілактычным уліку ў міліцыі. Адмову ад прапанаваных вакансій аргу-ментаваў тым, што пытанні працаўладкавання здольны вырашыць самастойна. Члены камісіі растлумачылі яму наступствы, з якімі мужчына можа сутыкнуцца, калі афіцыйна не аформіць сваю занятасць.
Вясковец 1980 г.н. папрасіў дапамагчы праца-ўладкавацца. Без пастаяннага заробку больш за два гады. Дырэктар КСУП «Ліпнянка» Андрэй Малафейчык прапанаваў месца рабочага ў будаўнічай брыгадзе ці слесара ў майстэрнях і параіў звярнуцца ў аддзел кадраў сельгаспрадпрыемства: у КСУП патрабуюцца працоўныя сілы.
Анатолій Міхайлавіч прыйшоў на міні-кірмаш вакансій па ўласнай ініцыя-тыве. Установа, у якой ён працуе, не сёння-заўтра можа быць закрыта. Да пенсіі яму яшчэ пару гадоў, а па стане здароўя не кожная работа падыходзіць. Старшыня камісіі Леанід Калбаса запэўніў, што ў выпадку закрыцця ўстановы без працоўнага месца ніхто не застанецца.
Дзмітрый Сяргеевіч афіцыйна працуе ў Расіі. Каб пацвердзіць занятасць і быць выключаным з базы не занятых у эканоміцы, яму неабходна прадаставіць даведку ці копію дагавора, падыдзе і копія працоўнай кніжкі. Адправіць дакументы можна, напрыклад, на электронны адрас райвыканкама.
Уладзімір Леанідавіч працуе ў ЖКГ качагарам. Хацеў бы мець заробак і ў міжсезонне. Яму таксама былі прапанаваны зручныя варыянты. Вясковец застаўся задаволены адказам камісіі і тым, што можна на месцы пракансультавацца са спецыялістамі па хвалюючых пытаннях.
Жанне Аляксееўне 45 гадоў, яна даглядае інваліда I групы. Які-ніякі заробак, хоць і невялікі, але хвалюе адсутнасць страхавога стажу, які неабходны для атрымання права на пенсію. Ужо сёння для яго патрабуецца 17 гадоў страхавога стажу, а калі жанчына будзе мець права на пенсію, то не менш за 20. Як варыянт, ёй парэкамендавалі разгледзець магчымасць працаўладкавання ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва сацыяльным работнікам. Падапечных больш, але будзе налічвацца страхавы стаж. Вяскоўку такі падыход да вырашэння яе праблемы таксама зада- воліў.
– Выязны фармат пасяджэн-ня камісіі зручны для ўсіх. Не заўсёды людзі ведаюць, куды неабходна звярнуцца з праблемай, не ўсе могуць прыехаць спецыяльна для кансультацыі ў горад. Задача камісіі – разабрацца з сітуацыяй, як кажуць, індывідуальна, высветліць прычыны беспрацоўя, папярэдзіць пра наступствы бяздзеяння, а таксама прапанаваць магчымыя варыянты афіцыйнага праца-ўладкавання, – адзначыў старшыня камісіі Леанід Калбаса.
Выязныя пасяджэнні пастаянна дзеючай камісіі па каардынацыі работы па садзей-нічанні занятасці насельніцтва Ляхавіцкага райвыканкама праводзяцца два разы на месяц: кожны першы і трэці панядзелак.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

У ТЭМУ

У адпаведнасці з Дэкрэтам № 3 працаздольныя грамадзяне, не занятыя ў эканоміцы, з 1 студзеня гэтага года аплачваюць паслугу гарачага водазабеспячэння, а з 1 кастрычніка будуць плаціць і за газа- цеплазабеспячэнне па цэнах (тарыфах), якія забяспечваюць поўную кампенсацыю эканамічна абгрунтаваных затрат на яе аказанне.