Не спаць! На дарозе Ляхавічы-Клецк вадзіцель заснуў за рулём

19 чэрвеня апоўночы вадзіцель грузавога аўтамабіля Mercedes на дарозе Ляхавічы-Клецк (Р103) заснуў за рулём. У выніку з’ехаў у кювет, аўто перакулілася на бок. Ніхто не пацярпеў. Аўтамабіль атрымаў механічныя пашкоджанні.

  За рулём знаходзіўся жыхар Ляхавіцкага раёна 1990 года нараджэння, ён быў прышпілены рамянём бяспекі.

У адносінах да вадзіцеля быў складзены пратакол за кіраванне транспартным сродкам у стомленым стане, паведаміў «ЛВ» старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Аляксандр Анікевіч.