Калядныя гулянні. Калядны турнір па міні-футболе адбыўся тыдзень назад у СДЮШАР Ляхавіцкага раёна

Калядны турнір па міні-футболе адбыўся тыдзень назад у СДЮШАР Ляхавіцкага раёна. Спаборніцтва ветэранскае, да ўдзелу ў ім рэгламент дапускаў толькі футбалістаў, каму ўжо за пэўны ўзрост.

Арганізатары ў асобе фізкультурна-спартыўнага клуба раёна зацікавілі сабрацца ў гульнявой зале СДЮШАР квартэт каманд.
Прадстаўнікі ААТ «Жарабковічы», аграгарадка Падлессе, вёскі Галаўнінцы («Новае жыццё») разам з футбольным калектывам з Баранавіцкай птушкафабрыкі разыг-ралі аднадзённы міні-футбольны бліц. Кожны атрымаў магчымасць памерацца сіламі-майстэрствам з кожным у рамках аднакругавога турніру.
«Жарабковічы» і госці з Баранавіцкага раёна фінішавалі з аднолькавай колькасцю заваяваных турнірных балаў. Кожная з каманд атрымала па дзве перамогі, а іх асабістая сустрэча завяршылася мірам – 1:1. «Жарабковічы» аказаліся пераможцамі спаборніцтваў таму, што мелі лепшую розніцу забітых-прапушчаных мячоў. Гасцявая каманда стала другім, а аграгараджане з Падлесся трэцім прызёрам.
Але ж ёсць упэўненасць, што прайграўшых у тым турніры не было – гулялі больш на здароўе, чым на перамогу.
Іван КАВАЛЕНКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.