Якасны брэнд – наш інструмент!

4 лістапада з рабочым візітам Ляхавіччыну наведаў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Міхаіл Русы. На парадку дня – сустрэча з калектывам малочнага завода. Гэта не першы візіт Міхаіла Русага на прадпрыемства. З вытворчасцю, працэсам работы і нюансамі ў дзейнасці знаёмы не па словах.
Сярод тэм – канешне, самыя актуальныя. З 24 кастрычніка
па 2 лістапада краіна абмяркоўвала праект Закона
аб Усебеларускім народным сходзе.

Унікальнасць УНС у тым, што ўсе слаі насельніцтва будуць прадстаўляць свае інтарэсы. Такі баланс розных поглядаў грамадзян, якія зацікаўлены забяспечыць стабільнае развіццё нашай дзяржавы, па сваёй сутнасці з’яўляецца ўнікальнай сістэмай. Гэта ў нейкім родзе стабілізатар. Таму неабходнасць такога органа склалася і гістарычна, і пацверджана часам. І сёння мы ўжо не задаём пытанні наконт абгрунтаванасці стварэння такога органа. Мы абмяркоўваем, як ён будзе працаваць, хто стане дэлегатамі, як будзе адбывацца вылучэнне і г. д. Гэта гаворыць пра высокую палітычную культуру беларусаў, пра іх палітычную сталасць. А значыць, і адпаведны падыход пры вызначэнні далейшага лёсу краіны.
На жаль, словы «інфармацыйная вайна» мы чуем
усё часцей. Беларусы таксама ўцягнуты ў гэты працэс, і наша галоўная задача – не весціся на правакацыі. І калі прымаць бой, то на сваім працоўным месцы, толькі руплівай працай.
І разуменнем: найлепшае, што можна зрабіць для краіны ў няпросты час, калі вакол нашых граніц такая напружаная сітуа-
цыя, – гэта працаваць на яе ўмацаванне. Працаваць на нацыянальную бяспеку. У тым ліку і харчовую. Таму задача работнікаў малочнага завода, у першую чаргу, звязана з вытворчымі складнікамі – перапрацоўка, экспарт, павышэнне заработнай платы, захаванне і павелічэнне працоўных месцаў. Адным словам – стварэнне якаснай эканомікі. 
Шмат пытанняў тычылася вытворчай сітуацыі на заводзе. Канешне, сітуацыя з санкцыямі паўплывала і на работу Ляхавіцкага малочнага завода. Як працаваць ва ўмовах санкцыйнага націску, якія варыянты магчымы, каб пераадолець цяжкасці, адзначыў дырэктар завода Вячаслаў Емяльяненка.
Напрыклад, у красавіку прадпрыемства сутыкнулася з цяжкасцямі паставак тэтрапакаў. Як адзначыў Вячаслаў Емяльяненка, пастараліся знайсці аптымальны варыянт замяшчэння і перайшлі на расійскага вытворцу ўпакоўкі.
Санкцыі закранулі і ўзвядзенне ачышчальных збудаванняў. Пакуль працэс будаўніцтва ідзе, прадпрыемства поўным ходам шукае новых вытворцаў, якія б змаглі прапанаваць абсталяванне і прывесці яго сюды.
Міхаіл Русы нагадаў, што брэнд «Ляхавічок» – тавар
з адзнакай якасці. Ведаюць і любяць нашу «малочку»,
а пакупніцкі давер дарагога варты. Таму абароты зніжаць нельга, а значыць, і выйсце з санкцыйных умоў варта шукаць хутка і незаўважна для спажыўца. Якасць ні ў якім разе не павінна пагоршыцца.
Такія прадпрыемствы, як Ляхавіцкі малочны завод, – прыклад якаснай работы незалежна ад умоў, якімі выпрабоўвае час. Прадпрыемства навучылася выходзіць пераможцам з многіх складаных сітуацый, трымаць на дастойным узроўні заработную плату, захоўваць працоўныя месцы, а галоўнае, высокую марку сваёй вытворчасці.

Маргарыта КУХТА-МАСЛОЎСКАЯ.

Фота аўтара.