Беспілотнік не для ўсіх. Ці можна карыстацца беспілотнікамі ў Беларусі?
Адказвае старшы інспектар ААПП РАУС па дазвольнай рабоце Іван КАРПОВІЧ:
– З 28 сакавіка 2024 года ўступіў у сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 297 «Аб дзяржаўным уліку і эксплуатацыі грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў», згодна з якім фізічным асобам забаронена ўвозіць у Беларусь, набываць унутры краіны, захоўваць, адчужаць (гэта значыць прадаваць, дарыць, мяняць
і г. д.), эксплуатаваць і вырабляць грамадзянскія БЛА і авіямадэлі. Таксама грамадзянам нельга выкарыстоўваць паветраную прастору рэспублікі для запуску БЛА.
Згодна з пунктам 3 Указа фізічныя асобы, якія маюць ва ўласнасці грамадзянскія беспілотныя лятальныя апараты і авіямадэлі, у трохмесячны тэрмін з дня ўступлення ў сілу данага пункта абавязаны былі ажыццявіць адчужэнне або перадачу на захоўванне ва ўпаўнаважаную арганізацыю грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў і авіямадэляў – гэта значыць у дэпартамент авіяцыі.
Парушэнне правілаў выкарыстання паветранай прасторы цягне за сабой адміністрацыйную адказнасць па артыкуле 18.35 КоАП Рэспублікі Беларусь з накладаннем спагнання ў выглядзе штрафу (на фізічную асобу – да 20 базавых велічынь, на юрыдычную асобу – да 50 базавых велічынь).
Адказнасць за паўторнае ўчыненне такога правапарушэння на працягу года караецца штрафам: для фізічнай асобы ў памеры ад 10 да 50 базавых велічынь, для юрыдычнай асобы – ад 20 да
100 базавых велічынь.
Калі вы сталі сведкай або відавочцам даных супрацьпраўных дзеянняў, паведаміце пра гэта ў бліжэйшы орган унутраных спраў або па тэлефоне 102.

