ЗТАА «БелДан». Ураджай узнагарод

Вадзіцелі бацька і сын Аляксандры Азарчыкі, бухгалтар Алена Карсека, камбайнер Артур Гутырчык, спецыяліст Таццяна Арцюх і інжынер Уладзімір Быкоўскі.

Гэта жніво ў ”БелДане” выдалася  шчодрым на працоўныя перамогі. Першым у раёне вадзіцелем-тысячнікам  на адвозцы зерня  стаў  Аляксандр Азарчык. Праз некалькі дзён  вызначыўся яшчэ адзін  тутэйшы механізатар. Першую жніўную тысячу намалаціў  старшы камбайнер  Артур Гутырчык. Абодва на ўборачнай не навічкі, адказныя і старанныя.  Да таго ж у арсенале гаспадаркі – магутная сучасная тэхніка, працаваць на якой камфортна нават у спякотнае надвор’е.

На абласных “Дажынках” у Драгічыне  на галоўную сцэну сярод пераможцаў абласнога спаборніцтва падымаліся і рупліўцы жніва з “БелДана”:  камбайнеры  Артур Гутырчык і   Максім Горбік, вадзіцель Аляксандр Азарчык.  Артур  увогуле стаў зоркай  фестывалю-кірмашу.  Разам з жонкай Ірынай, дочкамі Альбінай і Усцінняй  занялі 2 месца ў абласным этапе рэспубліканскага конкурсу “Уладар сяла”.
2211 гектараў ЗТАА сёлета далі 6012  тон збожжавых і зернебабовых (амаль на тысячу тон больш, чым летась) пры сярэдняй ураджайнасці 27,2 цэнтнера на круг. Асабліва парадаваў ураджайнасцю авёс. 31,2 цэнтнера з гектара – трэці паказчык у раёне.
І ў раённых  “Дажынках” тутэйшыя хлебаробы удзельнічаюць не ў якасці статыстаў, яны зноў сярод лідараў.  Першае месца ў сваіх намінацыях за старшым камбайнерам  Іосіфам Ламаносам і вадзіцелем на адвозцы зерня Іванам Горбікам.
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *