Жаночая логіка

У аддзяленні хуткай медыцынскай дапамогі райбальніцы спагада і прафесіяналізм не па графіку – кругласутачна. Тут працуюць міласэрныя, адданыя высокаму прызначэнню спецыялісты-медыкі, з якіх васямнаццаць – прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва. Фельчар выязной брыгады Таццяна Гоўша (на пярэднім плане), яе калегі Наталля Піскун і Таццяна Стасюк – сярод іх.
Заўвага вядомай заснавальніцы дома моды «не важна якога колеру будзе флакон для парфуму, галоўнае, каб аранжавы» зразумела кожнай жанчыне. Мужчыны ж бачаць у ёй абсурднасць і паблажліва ўсміхаюцца, маўляў, жаночая логіка… Яна сапраўды ёсць, і менавіта яна тлумачыць многае, што не перастае здзіўляць, уражваць, захапляць у прыгожай палове чалавецтва. Жыць з любоўю і спагадай, размалёўваць свет прамяністымі фарбамі любві, дабрыні, самаадданасці. Быць даравальнымі і ўсёразумеючымі, умелымі і нястомнымі, працаўніцамі і каралевамі. І сутнасць галоўнага слова «мама», і трапятліва пяшчотнага «каханая» – гэта існасць жанчыны. Яна, давайце прызнаем даны факт, заўсёды генерал, нават калі на яе пагонах ніводнай зорачкі ці нават і пагонаў няма. Таму што жаночая логіка грунтуецца на жаночай мудрасці, такім заўсёдным пастулаце, у якім злучаны здаровы сэнс і дабрыня.

Маці і дачка, калегі-музыканты – намеснік дырэктара Ляхавіцкай дзіцячай школы мастацтваў Жанна Хмыз і выкладчык па класе скрыпкі Святлана Чорная.

У аховы не толькі мужчынскі твар. Выдатна спраўляецца з абавязкамі міліцыянер аддзялення па ахове аб’ектаў горада Ляхавічы Баранавіцкага аддзела дэпартамента аховы МУС Таццяна Шляхцюк.

Абаяльная і жыцця-радасная, бізнесвумен Наталля Пецюлевіч – паспяховы кіраўнік ПТУП “Пецюлевіч-АўтаКомпані”. Любячая маці, жонка і прывабная жанчына, яна і сама можа сесці за руль. Гэта ў яе таксама атрымліваецца выдатна.

Жанна Запруцкая лічыць сваіх калег мастакамі-афарміцелямі – дзякуючы іх «творчасці» змяняецца знешні выгляд дамоў.





Да, женская логика как уравнение с тремя неизвестными. Но это такое приятное дополнение к их замечательным качествам, которое наделяет их очарованием и загадочностью