Пакаранне за «закладку» . Ляхавіцкі РАСК узбудзіў крымінальную справу ў адносінах да баранавічаніна і салігарчанкі
Ляхавіцкі РАСК узбудзіў крымінальную справу па частцы 1 артыкула 328 у адносінах да баранавічаніна 1989 г. н. і салігарчанкі 1993 г. н. па факце незаконнага абароту наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў. Напрыканцы ліпеня ў адным з населеных пунктаў раёна яны забіралі «закладку» з псіхатропным рэчывам вагой больш за два грамы.
РАСК праводзіць расследаванне.
Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ, начальнік РАСК.

