В свежем номере «Ляхавіцкага весніка»

У  свежым нумары «ЛВ» ад 30 мая 2018 года (№40) натхняючыя падзеі і  сонечныя  навіны! І не толькі ад таго, што надыходзіць лета… Забылі? А таму, што набліжаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей!

Чытайце:

Не павінна памяць зарастаць быллём. Індыкатар сумлення «схаваўся» за дзікімі травамі. На жаль… З зайздросным пастаянствам гэты сюжэт з’яўляецца кожнае лета: могілкі, зарослыя травамі ўпоравень з агароджамі і помнікамі. Тэрыторыя смутку, тэрыторыя вечнага спакою, тэрыторыя, стан якой у многім сведчыць пра чалавечнасць жывых. І гэтае сведчанне часта не робіць гонару тым, хто ў адказе за элементарны парадак на такім спадарожным кожнаму населенаму пункту ўчастку.

 Не чужая гасцявая.  Дзеці выраслі і раз’ехаліся… Ці наогул па нейкай прычыне чалавек у шаноўным узросце застаўся адзінокім. Якое выйсце з гэтага мінору? Выйсце ёсць, і не адзінае, напрыклад, гасцявая сям’я. Гэта калі разам  цяплей, утульней і зусім  не адзінока…

Зноў з акцэнтам. Камунальным. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Леанід ЦУПРЫК вёў прыём у Ляхавіцкім раёне.

Мара крынічная.Май дае магчымасць палюбавацца на гэту карціну: у некалькіх метрах ад моста праз Ведзьму ў чароце лебедзь-мама выседжвае лебедзянят. І днём, і ноччу, і пры любым надвор’і. Пяшчотны сюжэт, які абуджае светлыя думкі і добрыя пачуцці. Уяўляецца яго спрадвечнасць: так было і даўней, калі гэта месца аблюбавалі людзі і пасяліліся тут. Як бы між іншым мільгае пытанне, ці вінавата рачулка, што назвалі яе так «шматабяцальна»? Хаця ў даўнія часы вядуннямі-ведзьмамі называлі жанчын, якія мелі пэўныя веды, недаступныя іншым.   Дык што там наша маленькая геаграфічная адметнасць хавае ў сваёй памяці?..

31 мая – Сусветны дзень без тытуню. «Зусім нямодна і вельмі шкодна»  і «Ёсць пытанне ад «ЛВ»»   — у матэрыялах «ЛВ» тлумачыцца шкода ад курэння і курцам, і пасіўным курыльшчыкам. 

«А давайце будаваць дом!». Напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей «ЛВ» гасцяваў у Начаўскім дзіцячым садку /фота/.

І многа яшчэ іншай карыснай і пазнавальнай  інфармацыі чытайце ў нумары «ЛВ» ад 30 мая 2018 года.

 

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *